vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

07.12.2019 17:40

131 просмотр

0 комментариев

У Менску пратэставалі супраць інтэграцыі з Расеяй

7 сьнежня ў Менску прайшлі дзьве акцыі пратэсту супраць «паглыбленьня інтэграцыі» з Расеяй. Разам яны няспынна цягнуліся больш за 5 гадзінаў.

Як гэта было, глядзіце ў вялікім фотарэпартажы Свабоды.

1
2Пратэсты пачаліся з акцыі «Ланцуг неалежнасьці». Некалькі соцень людзей узяліся за рукі, устаўшы ўздоўж розных частак праспэкту Незалежнасьці.
3
4Міліцыянты настойліва прасілі ўсіх разысьціся, бо акцыя несанкцыянаваная.
5
6
7Павал Севярынец выступае на Кастрычніцкай плошчы.
8
9Шмат хто з прамоўцаў згадваў перапахаваньне Каліноўскага ў Вільні, якое адбылося два тыдні таму.
10Пасьля паўдня людзі пачалі зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы. На ацэнку карэспандэнта Свабоды, там былі ад некалькіх соцень да адной тысячы чадавек.
11Калі выступоўцы спрабавалі зайсьці на прыступкі палацу Рэспублікі, пачалася сутычка з людзьмі ў цывільным.
12
13Пасьля выступаў палітыкаў і пісьменьнікаў на Кастрычніцкай плошчы, пратэстоўцы прайшлі шэсьцем па праспэкце Незалежнасьці да плошчы Незалежнасьці.
14Міліцыя не замінала шэсьцю.
15
16
17Кіроўцы падтрымлівалі ўдзельнікаў пратэсту.
18Belarus — Protest against integration with Russia in Minsk, 7dec2019
19Супрацоўнікі ДАІ суправаджалі пратэстоўцаў увесь час.
20
21Пасьля плошчы Незалежнасьці пратэст перасунуўся на плошчу Свабоды.
22А потым назад на Кастрычніцкую плошчу.
23І ўрэшце — у парку Купалы і на плошчы Якуба Коласа, дзе каля 16:40 акцыя скончылася. Інфармацыі пра затрыманьні не было.

Последние новости