vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

01.01.2020 10:34

320 просмотров

0 комментариев

Пакуль вы святкуеце, яны сустракаюць Новы год за кратамі

Дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх пакаралі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, што прайшлі ў Мінску ў снежні.

Дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх пакаралі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, што прайшлі ў Мінску ў снежні.

Гэта Сяргей Ціханоўскі і Максім Урбановіч (выйдуць на волю 11 студзеня),

Павел Севярынец, Алесь Чахольскі і Стас Шашок (выйдуць на волю 10 студзеня),

Леанід Кулакоў (6 студзеня),

Дзяніс Урбановіч, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі (2 студзеня).

Пад арыштам знаходзіцца ў Оршы і Зміцер Казлоў (блогер «Шэры кот»)

Сёння павінна выйсці на волю Алена Талстая, асуджаная на 5 сутак.

Учора некалькі працэсаў былі перанесеныя на 9 і 10 студзеня.

Праваабаронцы-вясноўцы заклікалі падтрымаць арыштаваных тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі.

Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага і аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.

Адрас: Мінск, 220089, завулак 1-ы Акрэсціна, 36. Імя: напісаць або назваць імя арыштаванага.


https://nn.by/?c=ar&i=243583

Последние новости