vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

06.01.2020 14:35

198 просмотров

0 комментариев

БССР ад Магілёва да Варшавы — сакрэтны плян Сталіна і Гітлера

Увосень 1939 году заходняя мяжа Беларусі мусіла прайсьці каля самай Варшавы. Менавіта так вырашылі Сталін і Гітлер, якія падзялілі паміж сабой землі Ўсходняй Эўропы. Пра гэта ідзецца ў новым выпуску гістарычнага падкасту «Межы Беларусі».


Яшчэ ў жніўні 1939 году былі падпісаныя сакрэтныя дакумэнты, згодна зь якімі ўвосень таго ж году Гітлер зьбіраўся залучыць у сфэру свайго ўплыву Літву разам зь Віленскім краем, а Сталін забіраў сабе Польшчу аж да Варшавы.

Але ўжо праз пару тыдняў пасьля пачатку Другой усясьветнай вайны нямецкі і савецкі дыктатары перарысавалі межы Ўсходняй Эўропы. Літва трапляла ў сфэру ўплыву СССР, а савецка-польская мяжа перасоўвалася крыху на ўсход і праходзіла ўжо не каля Варшавы, а за Беластокам.

Аўтары Свабоды Валянцін Жданко і Антон Трафімовіч размаўляюць у новым падкасьце пра вырашальны для фармаваньня заходніх беларускіх межаў час.

Последние новости