vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

11.02.2020 12:56

87 просмотров

0 комментариев

Лукашэнка падпісаў указ аб ільготах для людзей, якія служылі ў арміі. Тэрмін службы будуць залічваць у страхавы стаж

Аляксандр Лукашэнка 10 лютага падпісаў указ нумар 48 «Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве».

Фота Надзеі Бужан.

З 1 студзеня 2020 года ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля. Указам вызначаецца парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў за перыяды тэрміновай ваеннай службы, што дазволіць залічваць такія перыяды ў страхавы стаж, неабходны для вызначэння права на працоўную пенсію.

Для грамадзян, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, прадугледжаны дадатковыя льготы для падрыхтоўкі да паступлення ў навучальныя ўстановы, а таксама пераважнае права выбару месца работы па спецыяльнасці пры размеркаванні пасля атрымання адукацыі. Такім грамадзянам у год звальнення або ў год, што ідзе за годам звальнення, пры наяўнасці сярэдняга бала ў дакуменце аб адукацыі не ніжэйшага за 6 балаў і па рэкамендацыі воінскіх часцей прадастаўлена права на навучанне на факультэтах давузаўскай падрыхтоўкі, падрыхтоўчых аддзяленнях, падрыхтоўчых курсах у дзяржаўных установах сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.

Акрамя таго, уведзена норма аб захаванні права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жыллёвага фонду ў інтэрнатах членамі сям’і ваеннаслужачага на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=245888

Последние новости