vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

17.02.2020 07:58

102 просмотра

0 комментариев

Статкевіч агучыў план на выбары-2020: хоча вылучыць 30 кандыдатаў у прэзідэнты і пачаць пратэсты

Палітык Мікола Статкевіч, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах-2010, агучыў свой план на выбары-2020.

Мікола Статкевіч. Фота Надзеі Бужан

«Мы хочам перадусім выкарыстаць этап збору подпісаў, бо пасля Лукашэнка кагосьці зарэгіструе, кагосьці не зарэгіструе», — заявіў ён у жывым эфіры ютуб-канала «Краіна для жыцця».

Статкевіч збіраецца спачатку падаць дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Гэта будзе 3700-4000 чалавек, якія пакідалі подпісы яго прыхільнікам падчас парламенцкай кампаніі.

Калі Статкевічу адмовяць — а ЦВК не хоча яго рэгістраваць праз наяўнасць судзімасці, — ён пяройдзе да наступнага этапу.

«Беларускі нацыянальны кангрэс зарэгіструе мінімум 30 ініцыятыўных груп [па зборы подпісаў — Рэд.]. Мы хочам, каб у кожным буйным горадзе быў хаця б адзін чалавек, які вылучаецца кандыдатам у прэзідэнты. Гэты чалавек будзе абаронены тым, што вылучаецца кандыдатам».

Статкевіч дапускае, што ініцыятыўная група ва ўсіх іх можа быць аднолькавая. А іх кіраўніком будзе ён, Статкевіч.

Гэтыя людзі, як ён мяркуе, пачнуць пратэсты з патрабаваннем правядзення выбараў без удзелу Лукашэнкі, але з удзелам Статкевіча і іншых палітыкаў, абмежаваных у правах.

БЮ

Последние новости