vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

19.03.2020 14:04

94 просмотра

0 комментариев

Кіраўніку Докшыцкага раёну, які на паляванні застрэліў бізнэсмена, знайшлі новую працу

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук у лютым трапіў у непрыемную гісторыю. На паляванні ён выпадкова стрэліў у мясцовага бізнэсмена Валера Янчака. Бізнэсмен памёр.

СК завёў справу за прычыненні смерці па неасцярожнасці, але Пінчука не затрымлівалі.

Праўда, з пасады яго знялі і адправілі «на паніжэнне» (прычым, як пісалі мясцовыя дзяржаўныя СМІ, ён нібыта сам падаў заяву аб звальненні). Пінчука паставілі кіраваць Тумілавіцкім сельсаветам — з 19 сакавіка ён пачаў працу на новай пасадзе.

Прычым мясцовыя людзі былі катэгарычна супраць такога манёўру. Ужо былы старшыня сельсавета Генадзь Пацэвіч карыстаўся вялікім аўтарытэтам. «Ён у нас малайчына», — ахарактарызавалі Пацэвіча яго былыя падначаленыя.

«Справа наступная: яшчэ восенню яго хацеў прыбраць з пасады той самы старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Вяскоўцы былі катэгарычна супраць, сабралі подпісы, адстаялі старшыню. Цяпер яго зноў хочуць прыбраць — быццам бы, каб на гэтую пасаду прыстроіць знятага Пінчука. Прыязджалі чыноўнікі з Докшыц, але дэпутаты сельсавета не прагаласавалі за тое, каб змяніць старшыню. Пасля людзі збіралі подпісы, каб старшыню не здымалі», — расказваюць людзі.

Праўда, Пінчук усё ж заняў пасаду старшыні сельсавета.

«Наша Ніва» звязалася з адстаўленым Генадзем Пацэвічам. Ён коратка адказаў, што «ўсё нармальна», заявіў, што сам напісаў заяву аб звальненні. «Бо і ў доме рамонт, і ў жонкі праблемы са здароўем», — сказаў Пацэвіч.

Цікава, што цяпер мясцовыя кажуць, нібыта ў маі Пацэвіч вернецца на пасаду кіраўніка сельсавета.

Куды ў такой сітуацыі падзенуць Пінчука — невядома. Генадзь Пацэвіч пацвердзіў сваё мяркуемае вяртанне, але ж не адказаў, як адбудзецца чарговая сельская ракіроўка.

У крэсла старшыні Докшыцкага райвыканкама сеў Алег Кавалёнак, які раней кіраваў ва Ушачах.
https://nn.by/?c=ar&i=248204

Последние новости