vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

25.03.2020 08:28

79 просмотров

0 комментариев

Сёння Дзень Волі. 102 гады таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Сёння адзначаецца Дзень Волі. 102 гады таму, раніцай 25 сакавіка ў 1918 годзе, ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была сімвалічна абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло не быць незалежнай Беларусі.

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі не адзначаецца. Затое незалежная грамадскасць традыцыйна ладзіла свае святкаванні. Але сёлета ці не ўпершыню за 30 гадоў, а на эміграцыі за 70 мерапрыемствы адмененыя. З-за пагрозы каранавіруса.

Таму мяркуецца іх праводзіць у анлайн-фармаце.

А 18-й гадзіне прапануецца далучыцца да анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з дапамогай тэлефонаў, камп'ютараў і тэлевізараў. Трансляцыя пачнецца а 18.00 на сайце Hodna.by і ва ўсіх сацыяльных сетках праекта.

Як самастойна адсвяткаваць Дзень Волі? Ёсць парачка ідэй ад арганізатараў:

  • размясціць нацыянальныя сімвалы Беларусі на сваім балконе, у аўто, акне кватэры ці двары дома,
  • павіншаваць з Днём Волі сяброў, родных і знаёмых у сацыяльных сетках, на працы ці ў навучальнай установе,
  • увечары 25 сакавіка а 21:00 запусціць святочны феерверк
  • арганізаваць самастойнае адзначэнне Дня Волі ў сямейнай ці сяброўскай кампаніі (а анлайн-трансляцыя дадасць вашаму святкаванню адчуванне сувязі з усімі беларусамі, якія падтрымаюць гэты план, абяцаюць арганізатары).

А 20-й гадзіне Лявон Вольскі дасць анлайн-канцэрт


https://nn.by/?c=ar&i=248610

Последние новости