vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

29.05.2020 13:23

98 просмотров

0 комментариев

Ціханоўскі: Тое, што ўлада зрабіла з беларускай мовай — гэта злачынства

Блогер Сяргей Ціханоўскі («Краіна для жыцця») падчас збору подпісаў у Гомелі закрануў пытанне беларускай мовы.

«Як у вас з беларускай мовай?» — спыталі ў Ціханоўскага.

«Добра. Ну як добра…

Калі я вучыўся ва ўніверсітэце ў Гомелі, то ў мяне былі беларускамоўныя сябры. Мы размаўлялі толькі па-беларуску, доўга размаўлялі, года паўтара, мабыць.

Глядзелі прадстаўленні тут па-беларуску толькі ў драмтэатры.

У нас усё ж Расія побач, амаль ніхто не гаворыць па-беларуску, паціху мова адмірала. Але мы ўспомнім, думаю, калі трэба будзе. У нас дзве дзяржаўныя мовы, і беларускую трэба падтрымліваць.

Калі толькі 2% размаўляе па-беларуску — гэта сур’ёзная праблема. Гэтая мова толькі нашая, ні ў адной іншай краіне яе няма. І так, як паступіла з беларускай мовай наша ўлада — гэта злачынства. І яго трэба будзе расследаваць», — адказаў Ціханоўскі.

Потым у блогера сталі ўдакладняць, чаму ж ён сам не карыстаецца беларускай, калі разумее праблему.

«З намі цяпер па ўсіх гарадах ездзіць беларускамоўны бард, спявае песні толькі па-беларуску. Але існуюць пэўныя законы:

да людзей трэба звяртацца на той мове, на якой яны гавораць і думаюць. Калі ў нас большасць гавораць па-руску, то навошта мне вычварацца з маёй больш-менш слабой беларускай мовай. Гэта закон, я не магу гэтага рабіць», — адказаў аўтар «Краіны для жыцця».

https://m.nn.by/articles/252613/?fbclid=IwAR12vV3SgkI7A7Jpdb-RrmFa52noTA1wuyNsJo16qAmp9nsPLfo1NUKEX8s

Последние новости