vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

18.06.2020 06:55

85 просмотров

0 комментариев

Віцебская каманда «Страны для жизни» падала 5 тысяч подпісаў у выбарчыя камісіі

У сераду 17 чэрвеня сябры і валянтэры ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай падалі падпісныя лісты ў раённыя камісіі па выбарах гораду Віцебску. Агулам у камісіі Першамайскага, Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў было пададзена каля 5000 подпісаў за Ціханоўскую.

Паводле інфармацыі сябра ініцыятыўнай групы і зборшчыцы подпісаў Вікторыі Ксянзовай, наагул у Віцебскай вобласьці сабрана ўжо больш 10 000 подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай.

Але збор подпісаў на гэтым не заканчваецца — пікеты будуць праходзіць яшчэ 17-19 чэрвеня ў некалькіх гарадах рэгіёну, у тым ліку і ў Віцебску. Сабраныя за гэтыя дні подпісы будуць пададзеныя ў камісіі па выбарах у пятніцу 19 чэрвеня. Менавіта ў пятніцу заканчваецца гэты этап электаральнай кампаніі.

Працэдура падачы подпісаў прайшла ў даволі спакойнай атмасфэры. Ніякіх перашкод ці правакацый улады не чынілі. Спатрэбілася ўсяго дзьве гадзіны, каб аб’ехаць з паперамі ўсе тры выбарчыя камісіі. Сябры выбаркамаў, якія прымалі лісты, былі падкрэсьлена ветлівымі і гаваркімі.

Падчас падліку лістоў з подпісамі ў камісіі па выбарах Першамайскага раёну Віцебску

«У мяне такое адчуваньне, што гэтыя людзі ў камісіях самі ўжо стаміліся ад дзейнай улады. Неяк нават з надзеяй у вачах на нас глядзелі, калі мне, канечне, не падалося...» — падзяліўся ўражаньнямі каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай у Віцебску Уладзімер Кійко.

Уладзімер Бяляўскі

https://vitebskspring.org

Последние новости