vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

08.08.2020 17:14

122 просмотра

0 комментариев

Ціханоўская выступіла з новым зваротам да выбарцаў і праваахоўных органаў

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з новым зваротам.

«З болем у сэрцы мы чыталі ўчора навіны, у якіх паведамлялася пра тое, як супрацоўнікі АМАП і міліцыі затрымлівалі веласіпедыстаў. Мы просім улады апамятацца, мы просім зірнуць на каляндар, цяпер 2020 год, а не сярэднявечча. Такія метады барацьбы з нязгоднымі не тое што непрымальныя — яны па-за межамі».

Святлана Ціханоўская заклікае сілавыя структуры не выконваць злачынных загадаў. «Беларусы цэняць і паважаюць вас, для беларусаў гэта абаронцы, а не пагроза іх жыццю».

«Тысячы беларусаў выходзяць на вуліцы гарадоў і кажуць: нам патрэбныя перамены. Столькі прыхільнікаў перамен на вуліцах яшчэ не было».

Ціханоўская заклікала выбарцаў прыйсці 9 жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за яе.

«А 20-й гадзіне вы маеце права прыйсці на ўчасткі і азнаёміцца з пратаколам. Чакайце, калі камісія палічыць галасы і вывесіць выніковы пратакол. Калі вы пабачыце, што мы перамаглі — святкуйце нашу перамогу.

Калі вы заўважылі парушэнні, дзейнічайце па законе, выклікайце міліцыі і патрабуйце правесці праверку. Гэта вашы галасы на ўчастку, менавіта на вашым участку можа прайсці фальсіфікацыя. І менавіта вы можаце зрабіць захады, каб прадухіліць злачынства ці хаванне доказаў.

Я буду рабіць усё, што залежыць ад мяне, каб абараніць вашы галасы», — кажа Ціханоўская і зазначае, што пад відэа будуць размешчаныя падрабязныя юрыдычныя крокі.

«Нас большасць і нам не патрэбная кроў», — падкрэслівае Святлана.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=256789

Последние новости