vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

24.10.2020 08:47

107 просмотров

0 комментариев

Ціханоўская лічыць, што новыя выбары трэба правесці да канца года

Новыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці да канца 2020 года. Пра гэта заявіла лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Даніі.

Фота Надзеі Бужан.

Ціханоўская зрабіла акцэнт, што перамовы аб новых выбарах павінны пачацца ў 2020 годзе і новыя выбары таксама павінны быць прызначаныя да канца года.

Акрамя таго, Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксен. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі бягучую сітуацыю ў Беларусі. Экс-кандыдат у прэзідэнты падкрэсліла, што прыйшоў час думаць аб пераходным перыядзе і пачаць абмеркаванне неабходных у краіне рэформаў.

NN.by
https://nashaniva.by/?c=ar&i=261238

Последние новости