vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

16.01.2021 10:23

158 просмотров

0 комментариев

Уладзіміру Малахоўскаму змянілі меру стрымання — узялі пад варту

13 студзеня віцябляніну Уладзіміру Малахоўскаму, на якога была заведзеная крымінальная справа паводле арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»), змянілі меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на заключэнне пад варту.

Калі адбудзецца суд — пакуль невядома.

Уладзіміра Малахоўскага ўзялі пад варту 13 студзеня ў будынку следчага камітэту, куды мужчына прыйшоў разам з адвакатам. Раней у якасці меры стрымання да яго была ўжытая падпіска аб нявыездзе. Цяпер Малахоўскі знаходзіцца ў СІЗА-2. Калі над ім адбудзецца суд — пакуль дакладна невядома. Праваабаронцы мяркуюць, што працэс можа распачацца ўжо праз некалькі тыдняў.

Міліцыянты затрымалі Уладзіміра Малахоўскага летась на вулічным шэсці 13 верасня падчас сутыкнення пратэстоўцаў і супрацоўнікаў міліцыі на скрыжаванні пр. Чарняхоўскага і Будаўнікоў.

Пры затрыманні яму пашкодзілі пальцы на руцэ. Спачатку Малахоўскага ўтрымлівалі ў СІЗА, але потым змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе. Мужчына мае інваліднасць 3-й групы і змагаецца з анкалогіяй.

На волі ў яго засталіся жонка і двое няпоўнагадовых дзяцей.

Уладзіміру Малахоўскаму інкрымінуюць злачынства, прадугледжанае арт. 364 КК («Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні супрацоўніка ўнутраных спраў»). Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Зміцер Міраш, «Віцебская вясна»

Последние новости