vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

18.01.2021 13:09

138 просмотров

0 комментариев

Актывіста БНФ зь Лідзкага раёну на закрытым судзе пакаралі 5 гадамі калёніі «за пратэсты»

18 студзеня прысуд вынес суд Лідзкага раёну. Актывіста БНФ Вітольда Ашурка асудзілі на 5 гадоў калёніі за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта.

50-гадовага сябра партыі БНФ Вітольда Вітольда Ашурка суд Лідзкага раёну прызнаў вінаватым паводле двух крымінальных артыкулаў: 342 «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і 364 «Гвалт у дачыненьні да міліцыянта».

Паводле артыкулу 342 ён пакараны на два гады чатыры месяцы калоніі, па 364 — чатыры гады калоніі. Агулам па сукупнасьці ягонае пакараньне склала пяць гадоў калёніі агульнага рэжыму. Суд пастанавіў таксама кампэнсаваць пацярпеламу міліцыянту на прозьвішча Каціла 1000 рублёў маральнай шкоды і 80 рублёў кампэнсацыі за лекі.

Суд над Ашуркам быў ад пачатку закрыты, хоць падтрымаць яго прыходзілі дзясяткі чалавек. Спачатку такое рашэньне тлумачылі эпідэмічнай сытуацыяй, потым — «дзяржаўнай тайнай», паведамляў раней Праваабарончы цэнтар «Вясна». Справу разглядаў судзьдзя Максім Філатаў.

Вітольда Ашурка спачатку затрымалі ўвечары 9 жніўня, але празь некалькі дзён адпусьцілі, калі па ўсёй краіне пасьля хвалі пратэстаў вызвалялі зьняволеных удзельнікаў пратэстаў. Потым яго забралі 19 верасьня і асудзілі на 30 дзён арышту ў адміністрацыйных справах за ўдзел у 8 мітынгах. Аднак празь месяц Ашурка ня выпусьцілі, бо завялі на яго крымінальныя справы.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Последние новости