vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

05.02.2021 14:11

140 просмотров

0 комментариев

«Рэвалюцыя свядомасці ў Беларусі ўжо беспаваротная. Людзі чакаюць зменаў у дзяржаўным ладзе»

Беларусь упершыню ў гісторыі не натхняецца нечым прыкладам, а натхняе іншыя народы і з’яўляецца ўзорам для іх, піша кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.

Пратэсты ў Расеі не былі выкліканыя пратэстамі ў Беларусі, там былі ўнутраныя прычыны. Але, безумоўна, пратэсты ў Беларусі натхнілі апазіцыйна настроеных расейцаў выходзіць.

Не выключана, што далей пратэсты распаўсюдзяцца на іншыя постсавецкія краіны, скажам, на Казахстан.

Цяперашнія пратэсты ў Расеі я б параўноўваў хутчэй з нашымі «антыдармаедскімі» пратэстамі 2017 года, чым з нашымі леташнімі і цяперашнімі.

Беларусь упершыню ў гісторыі не натхняецца нечым прыкладам, а натхняе іншыя народы і з’яўляецца ўзорам для іх.

У Расеі на пратэстах не ўзнімалі ні армянскіх, ні кіргізскіх сцягоў, а бел-чырвона-белы сцяг падымаюць.

* * *

У Беларусі адбыўся народны ўздым, які ішоў знізу, а не зверху.

Ніякай замежнай інспірацыі ў іх не было, як не было і лідараў, выключна дзеля якіх людзі выходзілі на вуліцу.

Вылучэнне Ціханоўскай, Цапкалы, Бабарыкі было трыгерам, штуршком, але не прычынай і не рухавіком пратэстаў.

У беларускіх пратэстах не было «правадырызму».

Беларускае грамадства не настроенае на гвалтоўныя метады барацьбы за свае правы, яно настроенае і вясной працягваць мірныя пратэсты. Але ўлады робяць такое, што народ можа і ўзяцца за калы.

* * *

Палітычная рэвалюцыя — гэта працэс, які прыводзіць да кардынальных зменаў у дзяржаўным ладзе.

Мы спадзяёмся, што ў нас будзе не як ва Украіне ў 2004-м, дзе падзею гучна назвалі рэвалюцыяй, а потым высвятляліся, што ў тамтэйшай сістэме нічога не памянялася, і спатрэбіўся яшчэ адзін Майдан.

Але ёсць і рэвалюцыя, якая адбываецца ў сэрцах і галовах, рэвалюцыя свядомасці. І ў гэтым сэнсе ў Беларусі рэвалюцыя адбылася.

Народ летась стаў іншым, ён аб’яднаўся. Цяпер большасць грамадства хоча дэмакратыі. Таму, калі толькі сыдзе Лукашэнка, так, «як цяпер», у любым выпадку не будзе.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=267821

Последние новости