vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

06.02.2021 16:50

175 просмотров

0 комментариев

Саўгас неплатаздольны, замежнае таварыства — банкрут. Што з арганізацыямі, на якіх патрабаваў парадку Лукашэнка

«Навесьці тут парадак!». На гэтых заводах звальнялі чыноўнікаў і пагражалі крымінальнымі справамі. Глядзім, што там цяпер.

Аляксандар Лукашэнка наведвае кароўнік малочнага комплексу «Сьліжы» ў Шклоўскім раёне. Ілюстрацыйнае фота.

2014 год. Разнос у Слуцку


Увесну 2014 году Аляксандар Лукашэнка прыехаў на слуцкія льнозавод і мясакамбінат. І там, і там ён крычаў на кіраўнікоў заводаў і чыноўнікаў, пагражаў крымінальнымі справамі і патрабаваў навесьці парадак. Пазьней дырэктара заводу Віктара Тамашэўскага і яго намесьніка Валянціна Лагуна затрымалі. Дырэктару прысудзілі 6 гадоў зьняволеньня, намесьніку — тры.

Па выніках 2014 году, паводле электроннага парталу каштоўных папер, Слуцкі льнозавод спрацаваў з чыстым прыбыткам у 13 тысяч даляраў па тагачасным курсе. Даўгі — 6,8 мільёна даляраў.

Па выніках 2019 году прыбытак — 19 тысяч даляраў. Даўгоў — 5,4 мільёна даляраў.

Мясакамбінат, дзе Лукашэнка пагражаў «закрыць чыноўнікаў і прымусіць есьці мяса», за 2014 год сышоў у мінус на 9,6 мільёна даляраў (па сярэднім курсе даляра за гэты год). Па выніках 2019 году завод спрацаваў зь мінусам у 1 мільён даляраў (па сярэднім курсе даляра за гэты год). Завод вінен 96 мільёнаў даляраў па кароткатэрміновых і доўгатэрміновых крэдытах.


2017 год. Прыехаў у саўгас, цяпер саўгас банкрут

У сакавіку 2017 году Лукашэнка прыехаў праінспэктаваць палі саўгаса «Лідзкі» і прадпрыемства па перапрацоўцы мяса «Арвібелагра». І там, і там яму дэманстравалі інавацыі. У 2019 годзе саўгас «Лідзкі» — «неплатаздольнае прадпрыемства, якое падлягае фінансаваму аздараўленьню», гэта вынікае з сайта картатэкі.
Прадпрыемства «Арвібелагра» – банкрут.



2018 год. Інструмэнтальны завод быў прыбытковы, стаў стратны


У жніўня 2018 году Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў за працу над разьвіцьцём Аршанскага інструмэнтальнага заводу. Па выніках 2018 году завод меў невялікі, але прыбытак у 1,4 мільёна даляраў па тагачасным курсе. А ў 2019 годзе завод ужо стаў стратны — мінус паўмільёна даляраў. Даўгі вырасьлі амаль удвая.

2019 год. Прыехаў на «Нафтан». Вырасьлі даўгі, упалі прыбыткі


Паездка Лукашэнкі на «Нафтан» адбылася ў чэрвені 2019 году, ён доўга расказваў, што «НПЗ прадаваць нельга», гаварылася там і пра пасьпяховую мадэрнізацыю.

Па выніках 2019 году чысты прыбытак «Нафтану» — 3,6 мільёна рублёў. Год таму прыбытак склаў 4,9 мільёна. А даўгі, наадварот, вырасьлі. Па кароткатэрміновых і доўгатэрміновых крэдытах «Нафтан» на сьнежань 2019 году вінен 2,8 мільярда рублёў. Даўгі вырасьлі на 500 тысяч рублёў.

https://svabod1.azureedge.net/a/31088272.html

Последние новости