vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

08.02.2021 20:42

174 просмотра

0 комментариев

У Віцебску 10 лютага будуць судзіць распаўсюдніцу самвыдату

У жыхаркі Віцебску Таццяны Юхо міліцыя забрала 500 нумароў дайджэста «Витебский вестник», камп’ютарную аргтэхніку і аўтамабіль.

Спадарыня Таццяна распавяла, што міліцыянты затрымалі яе ў прыватным сектары, завезлі ў РАУС Першамайскага раёна і некалькі гадзін распытвалі, адкуль у яе нумары «Витебского вестника», ці распаўсюджвае яна гэтае выданне, хто яго выпускае і раздрукоўвае, піша служба маніторынгу "Беларускай асацыяцыі журналістаў".

«Потым мяне павезлі дахаты і правялі агляд кватэры. Забралі ўсю аргтэхніку, у тым ліку камп’ютар мужа і непрацоўны сістэмны блок, якім ніхто не карыстаўся. Забралі мабільны тэлефон, мае асабістыя запісы і нават паветраныя шарыкі белага, чырвонага і аранжавага колеру – я іх захоўвала, каб упрыгожыць кватэру ў дзень народзінаў. Таксама ў міліцыі застаўся мой аўтамабіль. Супрацоўнікі сказалі, што пакідаюць яго ў якасці закладу да выплаты штрафу, які, па іх меркаванні, накладзе на мяне суд», – распавяла Таццяна Юхо.

У дачыненні жанчыны міліцыя распачала адміністрацыйную справу паводле артыкула 22.9 КаАП. Працэс мае адбыцца 10 лютага а 14.30 у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска.

Даведка: «Витебский вестник» — гэта дайджэст мясцовых і агульнабеларускіх навін, выдаецца і распаўсюджваецца неперыядычна і на валанцёрскіх пачатках. Міліцыя шукае распаўсюднікаў і выдаўцоў, бо выданне робіць публічнай тую інфармацыю, якую не размяшчаюць дзяржаўныя СМІ. Яно арыентаванае на людзей сталага веку, якія не карыстаюцца інтэрнэтам і звыклі да “газетнага” фармату навін.

https://vitebskspring.org

Последние новости