vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

21.02.2021 17:02

117 просмотров

0 комментариев

Сотні вернікаў прыйшлі памаліцца да забранай царквы «Новае жыццё» ў Сухараве ФОТА

17 лютага судовыя выканаўцы ўвайшлі ў царкву ў суправаджэнні міліцыі, апісалі маёмасць. У будынку ішла малітва. Прыхаджане, каб пазбегнуць арыштаў, вымушаныя былі пакінуць царкву.

Гісторыя супрацьстаяння ўладаў і царквы цягнецца з 2005 года: менавіта тады горад вырашыў выселіць «Новае жыццё» з займанага ім будынка, адрамантаванага яшчэ ў 1992 годзе на месцы кароўніка.

Паводле змен, якія былі ўнесены ў праект дэталёвага планавання Сухарава і ўхвалены ў 2019 годзе, на месцы царквы павінна вырасці школа.

Ціск на вернікаў, якія, на думку гарадскіх уладаў, павінны тэрмінова і назаўжды пакінуць будынак, узмацніўся ў пачатку 2021 года. Варта адзначыць, што ў 2020-м пастар «Новага жыцця» зноў рэзка асудзіў беззаконні і зверствы.

У сераду ў будынак прыйшлі судовыя прыставы і зрэзалі замкі.

Фоты Надзеі Бужан
https://nn.by/?c=ar&i=268692

Последние новости