vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

24.02.2021 07:00

203 просмотра

0 комментариев

Урад замарожвае цэны на 62 «сацыяльна значныя тавары»

Яны змогуць даражэць толькі на 0,2% на месяц.

Савет міністраў прыняў пастанову №100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці».

У дакуменце, які ўжо ўступіў у сілу, пералічваецца 62 групы тавараў — хлеб, мяса, каўбасы, малако, смятана, тварог, сыры, бульба, кава, гарбата, соль, мыла… Цэны на іх павінны заставацца да канца месяца нязменнымі. А ў наступныя месяцы будзе дазволена павялічваць іх не больш чым на 0,2%.

Апроч таго, складзены спіс з 50 лекаў — ад анальгіна да парацатамола. Цэны на іх рэгулююцца той жа пастановай.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=268839

Последние новости