vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

02.03.2021 11:22

205 просмотров

0 комментариев

Уладзіміра Малахоўскага асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі. Ён хворы на анкалогію

У судзе Першамайскага раёну Віцебску 1 сакавіка вынеслі абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 54 гадовага Уладзіміра Малахоўскага, якому інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянтаў (арт. 364 КК).

Суддзя Таццяна Родзіна прызнала віцябляніна вінаватым і пакарала пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

«Тое, што мы пачулі, гэта, канешне, шок! Яны не ўлічылі наагул нічога: тое, што чалавек хворы на анкалогію, што чалавеку патрабуецца абследаванне два разы на год у абавязковым парадку. Яны не ўлічылі, што ў яго двое малалетніх дзяцей», – сказала пасля абвяшчэння прысуду сваячка Уладзіміра Малахоўскага Ларыса, якой удалося трапіць у судовую залу.

Журналістаў, праваабаронцаў і слухачоў на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Наагул, працэс над Малахоўскім праходзіў практычна ў закрытым рэжыме.

Згодна з прысудам, Уладзімір Малахоўскі мусіць таксама выплаціць агулам 3000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпелым міліцыянтам - Качыхіну, Емяльянаву і Пазнякову.

«А ён жа атрымлівае пенсію 247 рублёў. Я думаю Бог іх пакарае», – абурылася спадарыня Ларыса.

Нагадаем, супраць мужчыны было выстаўлена абвінавачанне паводле артыкулу 364 КК РБ («Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў»). Паводле абвінавачання, Уладзімір Малахоўскі падчас затрымання на несанкцыянаваным шэсці 13 верасня спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных часцях цела міліцыянтаў, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыку ў бок міліцыянтаў.

Малахоўскі сваёй віны не прызнаў.

Пракурорка падчас спрэчак бакоў прасіла для Малахоўскага 6 гадоў зняволення. Суддзя Таццяна Родзіна прысудзіла тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Прысуд не не набыў законнай моцы.

Уладзімір Бяляўскі, "Віцебская вясна"

Последние новости