vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

08.01.2017 11:23

232 просмотра

0 комментариев

Забойца ігуменні з Барысаўскага раёна была яе хроснай дачкой

Ігумення Cвята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матушка Васіліса была забітая ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна 5 студзеня.

Фота Святланы Курэйчык, Млын.by.

Ігумення Cвята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матушка Васіліса была забітая ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна 5 студзеня.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці, па факце забойства ігуменні распачатая справа. У дачыненні да падазраванай прызначаная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Паводле інфармацыі Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, у нападзе на ігуменню Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра матухну Васілісу падазраецца 29-гадовая грамадзянка Беларусі, ураджэнка Казахстана, якая жыве пры манастыры. Яе часова прытулілі там, жадаючы дапамагчы ў вырашэнні жыццёвых праблем. «На працягу яе знаходжання ў манастыры, асабліва напярэдадні таго, што здарылася, адзначалася псіхічнае расстройства маладой жанчыны, якое і стала прычынай яе страшнага ўчынку», — паведаміла прэс-служба епархіі.

Як кажуць жыхары Барані, падазраваная была хроснай дачкой ігуменні.

Развітанне з памерлай адбудзецца 8 студзеня.

Ігумення Васіліса (Мядзведзь) нарадзілася 10 сакавіка 1949 года ў горадзе Сосніца Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Была прыхаджанкай Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску, затым пасля ўтварэння Елізавецінскага сястрынства пры саборы стала сястрой міласэрнасці. У 2001 годзе служыла паслушніцай Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра пад Мінскам, потым прыняла пострыг. З 2004 года з дабраславення мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — ігумення Свята-Ксеніеўскага жаночага манастыра ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна.

Падазраваная ў забойстве ігуменні манастыра ў Барысаўскім раёне затрыманая

У МУС удакладнілі грамадзянства падазраванай у забойстве ігуменні
http://nn.by/?c=ar&i=183351

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст