vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

17.04.2017 17:59

80 просмотров

0 комментариев

Вясны не будзе: тыдзень будзе халодным, месцамі да мінус 11°С

Гэты тыдзень будзе халодным: сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3–7 градусаў ніжэй за норму, такі тэмпературны рэжым характэрны для сярэдзіны сакавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітрый Рабаў.

Большую частку тыдня ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе.

18 красавіка, у аўторак, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу −1 ...- 7°С, па паўночным усходзе −8 ...- 10°С; днём +3 ... + 8°С, у паўднёвых раёнах да + 10°С.

19 красавіка, у сераду, пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу 0 ...- 7°С, па паўночным усходзе да −9°С; днём +3 ... + 8°С.

У чацвер, 20 красавіка, без ападкаў. Тэмпература ноччу −2 ...-9°С, па поўначы ў асобных раёнах да −11°С; днём +3 ... + 8, па захадзе да + 10°С.

21 красавіка, у пятніцу, ноччу без ападкаў, а раніцай на паўночна заходнія раёны краіны падыдзе атмасферны фронт, дзе і чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман.

Тэмпература ноччу −1 ...- 8°С, па ўсходзе пры праясненнях да −10°С; днём +4 ... + 10°С, па поўдні да + 12°С.

У бліжэйшыя выходныя надвор’е будуць фармаваць атмасферныя франты цыклона над Скандынавіяй. Чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор’е. Начныя тэмпературы трохі павысяцца, а дзённыя застануцца ў тых жа межах.

У суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу 0 ... + 6°С, днём +4 ... + 11°С.

23 красавіка, у нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература ноччу −2.. + 4°С, днём +4 ... + 11°С.

Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор’е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.
http://nn.by/?c=ar&i=189230

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст