vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

10.10.2017 10:01

31 просмотр

0 комментариев

Віцебскі аддзел следчага камітэта абвінаваціў расейскага бацюшку ў вэрбаваньні беларускіх дзяўчат для прастытуцыі

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна жыхара Ленінградзкай вобласьці Расеі. Яго абвінавачваюць у «злачынствах супраць полавай свабоды».

Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласьці Сьвятлана Сахарава сказала карэспандэнту Свабоды, што гаворка ідзе пра праваслаўнага сьвятара.

Яму прад’яўлена абвінавачаньне па ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 і ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 (замах на арганізацыю і выкарыстаньне заняткаў прастытуцыяй іншымі асобамі, спалучаны з вывазам за межы дзяржавы асоб для заняткаў прастытуцыяй, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства, зьдзейсьнены асобай, якая раней учыніла злачынства, прадугледжанае арт.171 Крымінальнага кодэксу) КК РБ. З моманту затрыманьня абвінавачваны знаходзіцца пад вартай.

Паводле расейскіх СМІ, затрыманы айцец Мікалай (Кірэеў), які служыў у храме ў Ленінградзкай вобласьці. Ён зьехаў з храма 2 жніўня, паведаміўшы сям’і, што зьбіраецца ў паломніцтва. Калі праз два дні перастаў адказваць на тэлефанаваньні, жонка зьвярнулася ў паліцыю. Знайсьці сьвятара ўдалося пры аблаве на прытон у Беларусі.

Падчас затрыманьня бацюшка сказаў, што зьбіраўся вывезьці жанчын у Санкт-Пецярбург. За апошнія некалькі гадоў ён езьдзіў у Віцебск чатыры разы, паведамляе НТВ.

Паводле сьледзтва, 39-гадовы мужчына з красавіка па жнівень 2017 году вёў у інтэрнэце ліставаньне зь дзьвюма жыхаркамі Віцебску. Атрымаўшы іхную згоду займацца ў Санкт-Пецярбургу прастытуцыяй за грашовае ўзнагароджаньне, ён прыбыў у Віцебск, каб даставіць дзяўчат у Расею. Але калі сядаў у аўтобус Віцебск — Санкт-Пецярбург, яго затрымалі.

Акрамя таго, устаноўлена, што, папярэдне змовіўшыся з 19-гадовай грамадзянкай Таджыкістану і іншымі асобамі, айцец Мікалай у студзені-лютым 2017 году ліставаўся ў інтэрнэце аналягічным чынам зь дзяўчатамі, якія пражываюць у іншых рэгіёнах Беларусі. Па яго ўказаньні грамадзянка Таджыкістану ў лютым прыехала ў Гомель, дзе правяла зь дзяўчатамі вэрбавальныя гутаркі. Але калі сядала на цягнік Гомель — Санкт-Пецярбург, яе затрымалі. У Гомлі яе асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі. За кратамі яна апазнала ў тэлесюжэце сьвятара, які адправіў яе ў Гомель па дзьвюх дзяўчат.

РС

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст