vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

31.10.2017 09:54

44 просмотра

0 комментариев

П’яная жыхарка Віцебска скрала машыну і ледзь не заехала ў краму

У ноч з 26 на 27 кастрычніка 37-гадовая віцябчанка, якая ніколі не мела правоў, урэзалася на легкавіку ў прыступкі крамы.

Як устанавіла міліцыя, жанчына была на добрым падпітку, а аўто ёй не належала.

Вяртаючыся дадому пасля вечара ў гасцях, стомленая спіртным жыхарка абласнога цэнтра вырашыла пад'ехаць на машыне, гаспадар якой пакінуў дзьверы не зачыненымі. Ключы былі ў замку, і аўтамабіль завёўся, але праехаць віцяблянка змагла ўсяго некалькі метраў. Здаючы назад, жанчына не справілася з кіраваннем і ўрэзалася ў ганак бліжэйшай крамы.

Як пазней ўсталюе ДАІ, жыхарка Віцебска мала таго, што была п'яная, калі села за руль, але, акрамя таго, ніколі не атрымлівала правы кіроўцы. У дачыненні да віцяблянкі распачалі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 214 КК - угон, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Таксама ёй давядзецца кампенсаваць кошт рамонту пашкоджанага аўтамабіля.

Сяржук Серабро. Параклаў на беларускую Ян Сьведка.

https://news.vitebsk.cc

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст