vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

03.11.2017 20:33

37 просмотров

0 комментариев

У Віцебскім раёне разам з бульбянымі клубнямі на сартаванне прывезлі міны і гранаты

У полі каля вёскі Бандары Віцебскага раёна 2 лістапада разам з бульбай выкапалі боепрыпасы, паведамляе міліцыя рэгіёну са спасылкай на начальніка службы інфармацыйна-прапагандысцкай работы в / ч 5524 Марыю Вараб’ёву.

Ураджай з боепрыпасамі даставілі ў памяшканне для сартавання гародніны - там выкапаныя спецтэхнікай клубні аддзяляюць ад смецця і іншародных прадметаў.

Галоўны аграном вельмі здзівіўся, калі ў кантэйнеры для смецця заўважыў прадметы, падобныя на гранаты.

Выкліканы сапёрна-піратэхнічны разлік вайсковай часці 5524 выняў 250 адзінак выбухованебяспечных прадметаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх былі артылерыйскія снарады і выбухоўнікі, мінамётныя міны, гранаты.

Усе знаходкі ўзарвалі на спецыяльнай пляцоўцы.

Чытаць цалкам: https://news.tut.by/accidents/567470.html

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст