vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

09.11.2017 10:13

42 просмотра

0 комментариев

Два пажары за два дні здарыліся ў Віцебскім раёне

Учора гарэла лазьня , а сёньня піларама.

Восьмага лістапада ў пятнаццаць трыццаць на пульт МНС прыйшло паведамленьне пра ўзгаранне лазьні ў садаводчым таварыстве «Ураджайныя соткі». У выніку пажару былі пашкоджаныя дах, столевае перакрыцце, маёмасьць і сьцены будынку.

Уначы 9 лістапада ў тры гадзіны дваццаць восем хвілінаў стала вядома пра ўзгараньне піларамы ў вёсцы Пестуніца. Тут плошча пашкоджаньня значна большая – 200 квадратных метраў.

Пашкоджаныя сьцены будыніны, вытворчае абсталяваньне, піламатэрыялы, якія знаходзіліся ўнутры будыніны.

Як паведамляецца на сайце МНС РБ, у абодвух выпадках прычыны пажараў пакуль нявысьветленыя і вядуцца сьледчыя дзеяньні па іх вызначэньні.

Ян Сьведка.

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст