vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

09.01.2018 12:48

41 просмотр

0 комментариев

За выходныя трое пенсіянераў загінулі на пажарах, адзін з іх — у Віцебскім раёне

Тры пенсіянеры загінулі 7-8-га студзеня на пажарах у вёсках Аршанскага, Полацкага і Віцебскага раёнаў.

7-га студзеня ў 06:12 паступіла паведамленне аб пажары ў доме ў вёсцы Дубавое Аршанскага раёна. У агні загінуў 76-гадовыпенсіянер, а яго дом цалкам знішчаны.

У гадзіну ночы 8-га студзеня адбыўся пажар прыватнага дома на Цэнтральнай вуліцы ў вёсцы Гвоздава Полацкага раёна. Там згарэла 85-гадовая бабулька. У доме агнём пашкоджаны дах, перакрыцце столі, маёмасць і сцены.

Яшчэ адзін пажар адбыўся 8-га студзеня ў 03:11 у вёсцы Вымна Віцебскага раёна. Ахвярай агню зноў стаў пажылы чалавек — 80-гадовая пенсіянерка. У выніку пажару ў доме былі пашкоджаныя дах, перакрыцце столі, маёмасць і сцены.

Прычына гэтых пажараў усталёўваецца, паведамляе прэс-служба МНС.

http://mchs.gov.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст