vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

10.01.2018 20:17

44 просмотра

0 комментариев

МУС: у Беларусі колькасць злачынстваў у сферы педафіліі за год вырасла на 84,4%(відэа)

У Беларусі за апошнія 5 гадоў колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і свабоды падлеткаў павялічылася ў 15 разоў.

Фота - kultoboz.ru

У Беларусі за апошнія 5 гадоў колькасць злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і свабоды падлеткаў павялічылася ў 15 разоў.

Як паведамляе прэс-служба МУС, у 2017 годзе дзеці падвяргаліся гвалту 581 раз, што на 84,4% вышэй паказчыкаў 2016 года. Пры гэтым 361 факт педафіліі адносіцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Прычым часцяком злачынствы здзяйсняюць сваякі ахвяраў і людзі, прафесіі якіх абавязваюць дапамагаць дзецям і выхоўваць іх.

Начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Дзмітрый Цаюн так тлумачыць рост злачынстваў у гэтай сферы:

«У першую чаргу, стала больш эфектыўна праца праваахоўных органаў па выяўленні педафілаў. Калі раней мы працавалі выключна ад заявы пацярпелых (іх родных), то з 2013 года нашы паўнамоцтвы пашырыліся, што дазволіла дзейнічаць на апярэджанне. Таксама мы пачалі выкарыстоўваць сучаснае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе выходзіць на педафілаў, што распаўсюджваюць дзіцячае порна ў інтэрнэце. Летась серыя такіх крымінальных справаў была распачатая практычна ва ўсіх абласцях рэспублікі. А ўжо падчас следства падазраваныя правяраліся на дачыненне да канкрэтных фактаў педафіліі».

http://belsat.eu

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст