vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

09.08.2019 13:31

182 просмотра

0 комментариев

Учора на Віцебшчыне выпала 75% месячнай нормы ападкаў

У бліжэйшы час у Беларусі дажджы будуць меншыя. Дажджлівае надвор’е прагназуецца і ў выходныя.

Траціна месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за суткі, паведамілі БелТА сіноптыкі.

«Учора цыклон Xaver прынёс у Беларусь дажджы і навальніцы. Больш за ўсё ападкаў выпала ў Віцебскай вобласці. У рэкардсменах Езярышча - 58 мм ападкаў (75% кліматычнай нормы за месяц), на другім месцы Сянно - 50 мм (67% нормы). Далей Верхнядзвінск (40 мм ападкаў, або 60% нормы) і Віцебск (38 мм, або 46%).

У Віцебску з-за падтаплення цэнтральных вуліц Кірава, Леніна, Суворава, Хмяльніцкага і праспектаў Маскоўскага і Чарняхоўскага не хадзіў грамадскі транспарт, ліўнёўка не спраўлялася з патокамі вады.

Моцныя дажджы былі і ў Мінскай вобласці. У Мінску выпала 20 мм ападкаў, ці 29% месячнай нормы, у Барысаве - 32 мм (44% нормы)», - сказалі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшы час у Беларусі дажджы будуць меншыя. Сёння цыклон сыдзе за межы краіны, днём прыйдуць вільготныя няўстойлівыя паветраныя масы з Балтыкі, чакаюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Дажджлівае надвор'е прагназуецца і ў выходныя.

У панядзелак, 12 жніўня, у Беларусь вяртаецца цяпло: тэмпература па паўднёвым захадзе будзе дасягаць 28—30 градусаў цяпла.

Последние новости