vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

16.08.2019 11:24

163 просмотра

0 комментариев

Ілжэміліцыянер у Віцебску прадстаўляўся супрацоўнікам і паказваў бэйдж

Малады чалавек 1988 года нараджэння ў званні старшага лейтэнанта быў звольнены з органаў у 2015 годзе па адмоўных матывах: ён сфальсіфікаваў адміністрацыйны пратакол. Аднак форму пакінуў сабе, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Спачатку ён пракруціў афёру з 19-гадовым хлопцам — прапанаваў яму дапамогу ў атрыманні пасведчання кіроўцы за пэўную плату. На сустрэчу прыйшоў у міліцэйскіх штанах і кашулі з пагонамі, а для пераканаўчасці прад'явіў не службовае пасведчанне, а бэйдж, які раней быў у карыстанні кожнага супрацоўніка. Віцябчук перадаў яму 600 рублёў і 100 даляраў, якія нібыта прызначаліся для экзаменацыйнай камісіі ў ДАІ.

Гэтага ж хлопца лжэміліцыянер угаварыў прадаць яму ў растэрміноўку машыну, указаўшы ў распісцы, што перадасць усю суму на працягу 3 месяцаў. Пасля зняцця аўтамабіля з уліку за два месяцы грошы так і не паступілі.

Учора аферыст быў затрыманы. Следчы камітэт пачаў дзве крымінальныя справы за падбухторванне да дачы хабару і махлярства.

Таксама вядома, што мужчына пасля звальнення з органаў міліцыі быў асуджаны за здзяйсненне злачынства па арт.211 КК (Прысваенне альбо растрата).
https://nn.by/?c=ar&i=235626

Последние новости