vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

10.11.2019 09:21

65 просмотров

0 комментариев

Вядомага гісторыка-рэканструктара затрымалі з адрэзанымі рукамі ягонай студэнткі

У Пецярбургу з ракі Мойкі раніцай 9 лістапада дасталі мужчыну з «дзвюма адчлененымі жаночымі рукамі», паведаміў Следчы камітэт Расіі.

Забітая і яе каханак-рэканструктар. Фота 47news.ru.

Мужчына выявіўся 63-гадовым гісторыкам, дацэнтам Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта (СПбГУ) Алегам Сакаловым. Адрэзаныя рукі выявілі ў яго заплечніку, там жа знайшлі траўматычны пісталет.

Сакалоў спрабаваў ўтапіць заплечнік з рукамі недалёка ад свайго дома. А калі заплечнік не патануў, нецвярозы гісторык скочыў у раку сам, каб давяршыць справу. Яго заўважыў таксіст, які праязджаў побач. Таксіст выклікаў выратавальнікаў. Сакалова шпіталізавалі ў Марыінскую бальніцу з пераахалоджаннем, яго стан ацэньваецца як цяжкі.

Пасля затрымання Сакалова вадалазы знайшлі на дне Мойкі чорныя пакеты з нагамі забітай жанчыны.

Пры ператрусе ў кватэры Сакалова знайшлі жаночае цела, адрэзаную галаву і скрываўленую пілу. Расійскія СМІ паведамляюць, што забітая 24-гадовая выпускніца СПбГУ была вучаніцай Сакалова і жыла з ім.

Сакалоў лічыцца адным з пачынальнікаў руху вайскова-гістарычных рэканструктараў у Расіі. Ён спецыялізаваўся на перыядзе пачатку ХІХ ст. і падчас рэканструкцый іграў ролю Напалеона.
https://nn.by/?c=ar&i=240741

Последние новости