vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

05.12.2019 17:06

133 просмотра

0 комментариев

Віцэ-мэра Браслава асудзілі за тое, што скраў грошы Еўрасаюза, але адпусцілі дахаты

Суд Глыбоцкага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 34-гадовага былога намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе абласнога суда.

Абвінавачаны займаў пасаду намесніка старшыні Браслаўскага райвыканкама ў 2015-2018 гадах. У гэты час ён з калегам і яшчэ адным чалавекам дамовіліся прысвоіць грошы, якія выдзеліў Еўрасаюз для аплаты працы каманды па рэалізацыі міжнароднага праекта.

Былы чыноўнік разам з іншым дзяржслужачым давалі незаконныя ўказанні аб перадачы ім узнагароджанняў, атрыманых ад удзельнікаў праекта па дагаворах падраду за аказаныя паслугі. У выніку кампанія завалодала грашыма на не менш чым на 63,7 тыс. рублёў, з іх звыш 14 тыс. тады атрымаў намеснік старшыні выканкама. Акрамя таго, абвінавачваны з саўдзельнікамі фіктыўна аформілі бухгалтараў на міжнародны праект ад ЕС. Прэміяльныя яны падзялілі паміж сабой.

Былы чыноўнік вінаватым прызнаў сябе цалкам, раскаяўся ў злачынстве.

Мужчына прызнаны вінаватым у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, учыненых з карыслівай зацікаўленасці. На падставе ч.3 арт.426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на 5 гадоў. На падставе ч.2 арт.77 КК да абвінавачанага ўжыта адтэрміноўка выканання прызначанага асноўнага пакарання на 3 гады. Ён абавязаны на працягу гэтага тэрміну не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, не выязджаць па асабістых справах даўжэй, чым на адзін месяц, за межы раёна месца жыхарства.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
https://nn.by/?c=ar&i=242338

Последние новости