vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

03.01.2020 12:56

168 просмотров

0 комментариев

Папа рымскі папрасіў прабачэння за тое, што ўдарыў жанчыну ВІДЭА

Папа рымскі Францішак 1 студзеня папрасіў прабачэння за тое, што не стрымаўся і злёгку ўдарыў жанчыну, якая схапіла яго за руку на плошчы Святога Пятра.

«Усім нам не раз даводзілася губляць цярпенне. Гэта здараецца і са мной. Прашу прабачэння за дрэнны прыклад, які падаў напярэдадні», — заявіў ён.

На відэа інцыдэнту відаць, як папа праходзіць міма вернікаў, якія стаяць на плошчы за загародай, вітае іх і цісне некаторым рукі. Адна жанчына рэзка схапіла яго за руку, калі ён пачаў адыходзіць у бок, і прыцягнула яго назад да загароды. Ён паспрабаваў вырвацца, яна працягвала яго трымаць, тады ён злёгку ўдарыў яе па руцэ і адчытаў.

NN.by
https://nn.by/?c=ar&i=243765

Последние новости