vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

04.01.2020 18:48

220 просмотров

0 комментариев

«Сын жыў асобна». Што вядома пра загадкавую смерць усёй сям’і з Гродна

3 студзеня ў гродзенскай кватэры па вуліцы Пушкіна знайшлі целы траіх жыхароў, бацькоў-пенсіянераў і іх дарослага сына. Целы былі ўжо ў стадыі гніення.

У кватэры жыла 65-гадовая пара: Мікалай і Алена Коніны.

Мікалай і Алена Коніны

Побач з імі знайшлі цела і дарослага сына Сяргея. Яму было 39 гадоў.

Сяргей Конін з бацькам Мікалаем

Мікалай і Алена пенсіянеры. Сяргей працаваў будаўніком.

У Коніных ёсць яшчэ адзін сын, але ён жыве ў Шчучыне. Апошнім часам шчыльных зносінаў з бацькамі не падтрымліваў. Пра смерць бацкоў і брата даведаўся ад дачкі: яна прачытала навіну ў інтэрнэце і пазваніла, маўляў, дом і пад’езд супадаюць...

Пакуль што прычыны смерці Коніных невядомыя. Міліцыя паведаміла сваякам, што слядоў гвалту на целах няма. Вынікаў аўтапсіі пакуль што няма, ад чаго загінула трое чалавек, не ведаюць нават сваякі. Ключы ад хаты таксама пакуль што не аддалі старэйшаму сыну.

Па словах сваякоў, суседзі і знаёмыя апошні раз бачылі Мікалая і Алену Коніных недзе ў сярэдзіне снежня.

Сяргей Конін жыў асобна, з сужыцелькай.

«Яна расказвала, што апошні раз гаварыла з ім па тэлефоне 17 снежня. Кажа, пасварыліся, пасля Сяргей не здымаў слухаўку. Дзіўна, што яе гэта не насцярожыла... Але што дакладна здарылася, невядома. Тая сужыцелька больш не адказвае на пытанні, з сацсетак выдалілася.

Таксама незразумела, ці то Сяргей зайшоў у госці да бацькоў, ці то часова пераехаў пасля сваркі з сужыцелькай... Адказаў у нас пакуль няма», — кажуць сваякі загінулых.

УШ
https://nn.by/?c=ar&i=243855

Последние новости