vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

06.06.2020 07:56

104 просмотра

0 комментариев

У Віцебску 3-х актывістаў кінулі да панядзелка за краты ІЧУ

У Віцебску працягваюцца затрыманьні ўдзельнікаў пікетаваньня для збору подпісаў 31 траўня, на якім прысутнічаў палітык Павал Севярынец. Пасьля складаньня пратаколаў Алену Янушкоўскую, Алега Паўлава, Яраслава Кійко і Аляксандра Якушкова зьмясьцілі да судоў у віцебскі ізалятар часовага ўтрыманьня (ІЧУ). Праз колькі гадзін Кійко адпусьцілі — у яго была падвышаная тэмпэратура.

Блогерку Алену Янушкоўскую, якую затрымалі ўдома пасьля абеду, адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Віцебскага раёну і склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні (арт. 23.34 КаАП). Адтуль яна пасьпела паведаміць па тэлефоне, што яе адразу вязуць у ІЧУ і што яна ня мае пры сабе ані цёплай вопраткі, ані неабходных лекаў. Янушкоўская – інвалід трэцяй групы.

Алега Паўлава, Аляксандра Якушкова і Яраслава Кійко пасьля складаньня пратаколаў з пастарункаў таксама ня выпусьцілі – адразу адвезьлі ў ізалятар.

Суды над актывістамі адбудуцца ў панядзелак 8 чэрвеня.

Таксама 5 траўня быў затрыманы віцебскі пэнсіянэр Уладзімер Мацкевіч, але зь міліцыі яго адвезьлі не ў ІЧУ, а проста на суд. Судзьдзя Дзяніс Аляксеенка (суд Чыгуначнага раёну Віцебску) прызнаў 67-гадовага віцябляніна вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні і пакараў яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Зьміцер Міраш

https://vitebskspring.org

Последние новости