vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

22.06.2020 18:56

102 просмотра

0 комментариев

«Цяжарная дзяўчына стаяла ля сьцяны да 4-й раніцы», — расказ затрыманага. Міліцыя адмаўляе

Малады чалавек зь Менску выклаў відэа ў Instagram, дзе падрабязна апісаў сваё затрыманьне 19 чэрвеня. Разам зь ім у міліцэйскім мікрааўтобусе апынулася цяжарная дзяўчына-мэдык, кажа ён.

Свабода зьвярнулася па камэнтар да прэс-службы гарадзкой міліцыі. Афіцыйная прадстаўніца менскай міліцыі Натальля Ганусевіч заявіла:


«У Савецкім РУУС 19 чэрвеня ніхто з затрыманых жанчын не быў з бачнымі прыкметамі цяжарнасьці і ніхто не казаў, што цяжарны. Усіх затрыманых жанчын адпусьцілі».


У Instagram зьявілася відэа, дзе малады хлопец падрабязна апісвае сваё затрыманьне ўвечары 19 чэрвеня. Яго затрымалі па дарозе да мэтро на Кастрычніцкай плошчы. У пратэсьце ён ня ўдзельнічаў.
З словаў хлопца, поруч зь ім у міліцэйскім мікрааўтобусе сярод затрыманых апынулася цяжарная дзяўчына, якая працуе ў лякарні, прымае аналізы. Яна — мэдык.

Хлопец апісвае, што пасьля затрыманьня і катаньня па горадзе іх адвезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёну. Да 4-й раніцы яны стаялі тварам да сьцяны.

«Цяжарная дзяўчына стаяла да 4-й раніцы, без вады, без магчымасьці выйсьці ў прыбіральню», — расказвае хлопец.

У пратаколе яму напісалі, што ён «удзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце і выкрыкваў лёзунгі». Пратаколу хлопец не падпісаў, бо яго не было каля філярмоніі на плошчы Якуба Коласа.

У сталічнай міліцыі карэспандэнту Свабоды паведамілі:

«У Савецкім РУУС 19 чэрвеня ніхто з затрыманых жанчын не быў з бачнымі прыкметамі цяжарнасьці і ніхто не казаў, што цяжарны. Усіх затрыманых жанчын адпусьцілі».

https://www.svaboda.org

Последние новости