vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

07.07.2020 08:48

183 просмотра

0 комментариев

У раку ў Віцебскім раёне трапіў гной з фермы — МНС запэўнівае, што мору рыбы няма

Здарылася гэта 5 ліпеня на ферме сельгаспрадпрыемства «Ліпаўцы» каля вёскі Кузменцы Віцебскага раёна, паведамляе МНС.

На першасных ачышчальных збудаваннях фермы адбыўся «размыў абвалавання чэка-назапашвальніка», удакладняе МНС. У выніку гнаявая жыжка трапіла ў меліярацыйны канал, а затым -- у раку Суходроўку, пасля ў Лучосу і магчыма дасягнула Дзвіны.

Прарыў вала засыпалі, перацяканне ў меліярацыйны канал гнаявой жыжкі спынілася.

Колькі гною вылілася ў раку, не ўстаноўлена. Мору рыбы ў Суходроўцы не назіраецца, паведамляе МНС.

Спецыялісты абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзялі пробы вады для аналізаў. Іх вынікі будуць вядомыя толькі 10 ліпеня.

А.Адамаў

Последние новости