vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

29.07.2020 23:20

108 просмотров

0 комментариев

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 расійскіх баевікоў-вагнераўцаў

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 грамадзян Расіі, супрацоўнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера.

«Сёння ноччу супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 33 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны», гаворыцца ў паведамленні БелТА.

«Была атрыманая інфармацыя аб прыбыцці ў Беларусь больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расіяне мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх — тры вялікія цяжкія валізкі, загрузку якіх у транспартны сродак ажыццяўлялі некалькі мужчын.

Пасля прыбыцця ў сталіцу ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Мінска і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула гатэль 27 ліпеня і пераехала ў адзін з санаторыяў Мінскага раёна».

«Паводле звестак адміністрацыі санаторыя, прыезджыя звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрным для расійскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем у стылі мілітары. Спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, імкнучыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю санаторыя. Сёння ўначы 32 чалавекі сіламі групы «А» КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманыя. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны. У дачыненні да названых асоб Следчым камітэтам праводзіцца праверка»

Спіс затрыманых:

1. Мілаеў Арэм Віктаравіч, 01.02.1981 г.н.;

2.Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч, 18.04.1980 г. н.;

3. Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 18.04.1980 г. н.;

4. Лі Уладзімір Аляксандравіч, 26.07.1989 г. н.;

5. Кажэўнікаў Андрэй Юр'евіч, 16.01.1980 г. н.;

6. Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 08.07.1978 г. н.;

7. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 21.07.1981 г. н.;

8. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 21.06.1975 г. н.;

9. Дрыга Алег Ігаравіч, 03.06.1986 г. н.;

10. Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 25.06.1976 г. н.;

11. Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 26.12.1984 г. н.;

12. Харытонаў Дзяніс Юр'евіч, 16.03.1980 г. н.;

13. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 01.01.1972 г. н.;

14. Кашман Максім Яраслававіч, 06.09.1981 г. н.,

15. Бубноў Сяргей Генадзевіч, 08.01.1971 г. н.;

16. Ніжнік Павел Аляксандравіч, 24.06.1987 г. н.;

17. Селіхаў Уладзімір Іванавіч, 04.10.1986 г. н.;

18. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 22.10.1986 г. н.;

19. Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 07.03.1973 г. н.,

20. Якімаў Уладзімір Сяргеевіч, 19.10.1973 г. н.;

21. Карымаў Рынат, 15.08.1984 г. н.;

22. Шубін Аляксандр, 15.01.1996 г. н.;

23. Шаламенцаў Ігар, 18.08.1975 г. н.;

24. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 29.09.1988 г. н.;

25. Зайдулен Рустэм, 06.10.1974 г. н.;

26. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 24.01.1965 г. н.;

27. Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 16.08.1975 г. н.;

28. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 17.05.1987 г. н.;

29. Танаў Рафік Кабулавіч, 30.04.1975 г. н.;

30. Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 23.11.1992 г. н.;

31. Самарын Павел Львовіч, 11.11.1981 г. н.;

32. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 30.12.1977 г. н.;

33. Шацкі Арцём, 30.07.1982 г. г.
https://nn.by/?c=ar&i=256146&fbclid=IwAR2HfOk0aogZJGzPr_A-gN-TDmI2oF_2UQ0jr_KXU9ggQxw1HBBocYah5SQ

Последние новости