vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Происшествия

30.07.2020 21:29

97 просмотров

0 комментариев

Пракуратура: колькасьць злачынстваў на Віцебшчыне зьнізілася на 11%

Колькасьць злачынстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці скарацілася на 11%, у тым ліку ў сфэры крымінальнага вышуку на 6,2%, паведамляе абласная пракуратура.

Найбольшае зьніжэньне ўзроўню злачыннасьці адбылося за кошт зьмяншэньня крадзяжоў, атрыманьня хабару, злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, незаконнага абароту наркотыкаў.

Між тым, у першым паўгодзьдзі 2020 году вырасла колькасьць крадзяжоў з выкарыстаньнем кампутарнай тэхнікі, несанкцыянаваных доступаў да кампутарнай інфармацыі. Раскрывальнасьць злачынстваў, зарэгістраваных у сфэры высокіх тэхналёгіяў, па-ранейшаму застаецца нізкая, зазначаюць у пракуратуры Віцебскай вобласьці.

Таксама павысілася колькасьць вымаганьняў, махлярстваў, выкраданьняў транспартных сродкаў, невыкананьня судовых пастаноў аб пазбаўленьні права займаць пэўныя пасады.

Адбыўся рост злачынстваў, учыненых непаўнагадовымі і зь іх удзелам.

У пракуратуры адзначаюць, што найбольш складанай апэратыўная абстаноўка застаецца ў Віцебскім, Бешанковіцкім, Гарадоцкім раёнах, а таксама ў горадзе Наваполацку.

Последние новости