vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Спорт

02.07.2017 13:07

122 просмотра

0 комментариев

30-гадовы беларус перамог у покерным турніры

Мянчук Ігар Сойка заняў другое месца ў покерным турніры, які днямі прайшоў у Лас-Вегасе, і атрымаў 675 995 долараў прызавых.

Ігар Сойка, фота wsop.com

Кожны ўдзельнік спаборніцтваў (іх было 6 716) мусіў заплаціць уступны ўзнос $ 1500. Прызавы фонд склаў больш за $ 9 млн долараў.

У фінальнай раздачы Ігар Сойка змагаўся з амерыканцам Браянам Юнам. Сойка меў туз і васьмёрку пік, а супернік — караля і дзясятку чарвей. Прыйшла дзясятка бубен і першае месца разам дасталася Юну. Ён выйграў больш за мільён долараў.

За сваю карʼеру ў покеры Ігар Сойка выйграў больш $ 2,5 мільёнаў.

ДР belsat.eu паводле myfin.by

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст