vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Спорт

01.07.2019 08:23

377 просмотров

0 комментариев

«Без мінулага няма будучыні. Я — беларус»: Зубр на закрыцці Еўрапейскіх гульняў прамаўляў па-беларуску

Падчас цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў на стадыёне «Дынама» з’явіўся велізарны Зубр, які нагадаў прысутным, у якой краіне яны знаходзяцца.

Выступаў сімвал Беларусі на роднай мове:

«Я быў тут адвеку. Я бачыў, як адступае мора і растаюць ледавікі. Я бачыў, як кволы парастак робіцца магутным дрэвам. Я голас гэтай зямлі. Я — яе моц, яе душа. Мой дружа, памятай сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — беларус. Мы — беларусы», — сказаў ён.

Падчас спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях з 21 па 30 чэрвеня разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты (221 удзельнік) заваявалі 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

Последние новости