vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Спорт

28.08.2019 09:18

287 просмотров

0 комментариев

На Еўрапейскія гульні патрацілі 840 мільёнаў рублёў

Поўная карціна эканамічнага эфекту ад правядзення ў Мінску II Еўрапейскіх гульняў будзе атрымана ў студзені 2020 года. Пра гэта першы намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Турчын заявіў у эфіры «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

«Па выніках 2019 года правядзем канчатковы аналіз. Сёння ў нас ёсць інфармацыя пра суму прададзеных білетаў, запаўняльнасць гасцініц, тавары, набытыя замежнымі гасцямі, калі яны выкарыстоўвалі Tax Free, — сказаў Аляксандр Турчын. — У студзені ўбачым поўную карціну».

У цэлым на Еўрапейскія гульні ў 2017-2019 гадах патрачана каля Br840 млн. «Гэта розныя крыніцы — бюджэтныя сродкі, крэдыты банкаў, спонсарская дапамога. Каля 70%, гэта значыць, каля Br600 млн, — інвестыцыйныя затраты. Можна задаць сабе пытанне: гэта грошы, якія пайшлі на гульні, або, калі б не было іх, мы б гэтыя выдаткі ўсё роўна рабілі?», — адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

У якасці прыкладаў ён прывёў студэнцкі інтэрнат па прасп. Дзяржынскага, недабуд у студгарадку, закупленыя новыя аўтобусы і электробусы для Мінска, перададзеныя ў абласныя аўтапаркі.

«Атрымліваецца, Br240 млн патрачана непасрэдна на правядзенне гульняў. Каля паловы з гэтай сумы — сродкі спонсараў. Яны пайшлі ў тым ліку на пражыванне спартсменаў, іх харчаванне», — дадаў Аляксандр Турчын. І працягнуў ланцужок разваг у тым ключы, што такім чынам даход атрымалі прадпрыемствы грамадскага харчавання, сферы паслуг.
https://nn.by/?c=ar&i=236243

Последние новости