vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Спорт

13.05.2020 16:30

221 просмотр

0 комментариев

Плаваць не дазваляем! Ці улады Віцебскага раёна супраць месцаў адпачынку

Адзіным месцам для купання, якое абрана ўладамі Віцебскага раёна падчас летніх адпачынкаў, апынулася берагавая лінія возера Сосна каля ажыўленай дарогі Віцебск-Гарадок, дзе ўпарадкаваны пляж.

Падыходы да вады возера Сосна не вельмі дазваляюць зрабіць адпачынак добрым, за выняткам берагавой лініі возела ля ажыўленай трасы Віцебск-Гарадок, дзе добра адчуваюцца выкіды з аўтамабіляў, што едуць па дарозе. Віцебскі райвыканкам вырашыў не надта сабе абцяжарваць, не добраўпарадкаваць шматлікія месцы масавага адпачынку віцяблянаў і жыхароў раёну, а папросту забараніць купацца ў вадаёмах.

Цытата: “Купание на акватории пруда Светлый, пруда Лучиновка, пруда Запрудье, участке реки Западная Двина вблизи Витебской гидроэлектростанции, на противопожарных водоемах, водоемах-копанях, карьерах, технических и мелиоративных каналах, местах нахождения плотин, дамб, мостов, шлюзов и других гидротехнических сооружений, затонов, расположенных на территории Витебского района запрещено.”

Вось так адным рашэннем невялічкая вёска Должа Мазалаўскага сельскага савета Віцебскага раёна пастаўлена ў выключнае становішча па прыёму аматараў купання, няйначай нейкая Ніцца ці Маёрка.

У мінулым 2019 годзе такі дазвол мела яшчэ возера Тадулінскае Вымна, побач з аграгарадком Вымна. Напэўна, нешта такое здарылася, што не дазволіла і ў гэтым годзе з гонарам несці званне “Дазволенае Віцебскім равыканкамам месца для купання” гэтаму возеру. Ніякай дадатковай інфармацыі да рашэння Віцебскага райвыканкама прыкладзена не было, грошай на прывядзенне ў парадак іншых месцаў адпачынку не запланавана, а наадварот, чакаюцца прыбыткі ў раённы бюджэт, калі вялізнай ракою пацякуць грошыкі ад штрафаў тых грамадзянаў, што парушылі забарону на купанне і былі аштрафаваныя доблеснымі ахоўнікамі закону і парадку. Так можна і эканомікай (прамысловасцю і сельскай гаспадаркай) не займацца, а толькі добра жыць ад штрафаў за незаконнае купанне.

На наступны год трэба чакаць поўнай забароны на купанне ў ва ўсіх вадаёмах Віцебскага раёна і павелічэння штрафаў за купанне ў недазволеных месцах. Вядома, гэта сакразм, вось толькі не дае спакою думка: “А дзе тыя слугі народа (нас з вамі), якія павінны клапаціца аб самім народзе?”

А.Адамаў

Последние новости