vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

30.01.2017 23:08

712 просмотров

0 комментариев

Больш за 200 тысяч даляраў за вокна гатэля «Віцебск» плануе выдаткаваць гарадскі бюджэт

Патрэба ў замене 259 вокнаў (прыблізна каля 800 долараў за вакно) наспела якраз да фестывалю «Славянскі базар», працы плануецца пачаць ужо хутка.

Першая чарга змены вокнаў адбылася колькі год таму, але гэта не паўплывала на прыбытковасць працы і эканамічныя паказчыкі комплекса “Віцебск Гатэль”. Як сцвярджаюць адмыслоўцы сярэднегадавая запаўняльнасць гатэля “Віцебск” складае каля 10%. Напэўна, такая запаўняльнасць дазваляе комплексу планаваць капітальны рамонт, прасіць грошы з нашага народнага бюджэта і спакойна уваходзіць у пералік аб’ектаў інвестыцыйнай праграмы на 2017 год.

Акрамя гэтага з гарадскога бюджэта выдаткуюць яшчэ 500 тыс рублёў на новую мэблю і абсталяванне ў адрамантаваныя нумары, частковую перапланіроўку і змену дызайна. Гасцінічны комплекс “Віцебск Гатэль” і сам гатовы ўкладаць пэўныя грошы ў рамонтныя працы. Але ў якія і колькі сваіх грошай пойдзе на падтрыманне нерэнтабельнага аб’екта гасцінічнага бізнэса, ніхто не ведае.

Шкада, што жыхарам мікрараёнаў Білева яшчэ доўга прыдзецца чакаць пабудовы новых дзіцячых садкоў і школы, дзякуй скажам “мудрым” складальнікам гарадского бюджэта.

А.Адамаў

Последние новости