vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

03.04.2017 10:17

89 просмотров

0 комментариев

Новая сістэма відэаназірання будзе каштаваць да $100 мільёнаў

Аператар рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, які акумулюе відэаплыні камер назірання ўсіх ведамстваў, будзе альбо дзяржаўнай кампаніяй, альбо «надзейным прыватнікам, гатовым стаць інвестарам».

Гаворка ідзе пра суму да 100 млн даляраў, паведаміў тэлеканал АНТ.

Па дадзеных тэлевізійнікаў, аператар з дапамогай відэааналітыкі будзе сачыць за ўсімі камерамі відэаназірання незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. «Калі здарыцца надзвычайнае здарэнне, то ён не толькі яго фіксуе, але і вызначае, каму перадаваць інфармацыю: ці ГУУС ДАІ, леснікам або ратавальнікам. Па вялікім рахунку, гэта будзе міжведамасная аператыўная дзяжурная частка. У выніку адпадзе патрэба ў аператарах, якія працуюць строга на сваё міністэрства. Гэта тая аптымізацыя, пра якую казаў прэзідэнт», — сказана ў рэпартажы ў праграме «Контуры».

У пачатку тыдня пытанні стварэння рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі абмяркоўваліся на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі з удзелам кіраўнікоў МУС, КДБ, ААЦ, дзяржсакратара Рады бяспекі і начальніка Службы бяспекі прэзідэнта. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі Віктар Лукашэнка і міністры сувязі і фінансаў.

Лукашэнка пагадзіўся з тым, што такая сістэма дарэчная. Пры гэтым ён даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта. У першую чаргу гэта пытанні, звязаныя з выбарам аператара, які будзе генераваць усе ідэі і ажыццяўляць практычную рэалізацыю, пачынаючы ад куплі «жалеза» і сканчваючы эксплуатацыяй, сказаў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, існуе шэраг аб'ектаў, якія ў абавязковым парадку ў сувязі з дзейнай нарматыўнай базай павінны быць абсталяваны сістэмай відэаназірання. «У планах каля двух-чатырох тысяч аб'ектаў, якія ў найбліжэйшы час (думаю, на працягу года, а можа, і двух) павінны быць даабсталяваны відэаназіраннем», — адзначыў Шуневіч.
http://nn.by/?c=ar&i=188361, фота Belsat

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст