vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

09.04.2017 22:20

131 просмотр

0 комментариев

Новая нечаканка ад падатковай: Беларусы будуць пацвярджаць прыбыткі за 10 гадоў

«Палатачнікі» выступілі ў абарону фіскальнага новаўвядзення.

Папраўкі ў закон «Аб дэклараванні фізічнымі асобамі прыбыткаў і маёмасці» беларускія дэпутаты абмяркоўвалі яшчэ летась. Але ў сілу яны ўступаюць толькі 14 чэрвеня. Пра тое, якія важныя змены будуць у законе, оnliner.by даведаўся ў «дэпутата» сталай камісіі бюджэту і фінансаў «палаты прадстаўнікоў» Валерыя Барадзені.

Два асноўныя моманты, якія датычацца фізічных асобаў. Першы – гэта магчымасць падатковых органаў патрабаваць пацвярджэнне прыбыткаў аж да 10 гадоў. Гэта значыць, што калі раптам інспекцыя зацікавілася вашымі прыбыткамі і папрасіла дэкларацыю прыбыткаў за год, то яна мае права запатрабаваць і пацвярджэнне прыбыткаў за 10 папярэдніх гадоў.

— «Падатковы орган праводзіць супастаўленне сумаў прыбыткаў і выдаткаў фізічнай асобы за поўны каляндарны месяц, некалькі каляндарных месяцаў наяўнага каляндарнага года, у які была пададзеная дэкларацыя аб прыбытках, а таксама за 10 поўных каляндарных гадоў, якія папярэднічалі году, у які падатковымі органамі было накіраванае патрабаванне аб дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці», – зачытаў урывак з закона Валерый Барадзеня. — Гэта артыкул «Кантроль у сферы дэкларавання».

Другі момант — вы можаце адмовіцца падаваць такія звесткі. Цалкам легальна. Тады падаткавікі будуць самі збіраць інфармацыю.

— Дарэчы, у падатковай таксама з'явіліся свае тэрміны. Тэрмін ажыццяўлення кантролю за дэклараваннем не можа перавышаць 30 дзён. Раз пачалі праверку, то абавязаныя за гэты час укласціся, — адзначыў «дэпутат». Гэты тэрмін таксама дзейнічае і для грамадзянаў: калі хочаш, цягам месяца павінен паказаць пацвярджэнне прыбытку.

— Я мяркую, што гэты падыход правільны. Ён ва ўсім свеце такі. Сумняваецца падатковая, спытала, пацвердзілі — і да пабачэння, — тлумачыць Валерый Барадзеня. — І тэрмін 10 гадоў — не такі ўжо вялікі. Абсалютна нармальны тэрмін. У нашых варунках за гэты час чалавек не заўсёды паспявае ашчадзіць на аўтамабіль або кватэру. Да прыкладу, я са сваім «дэпутацкім» заробкам за 10 гадоў не ашчадзіў на кватэру і блізка.

Паводле Хартыі'97

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст