vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

22.09.2017 08:01

49 просмотров

0 комментариев

Як працаваць без рэгістрацыі ІП: пытанні і адказы

Кухары, што пякуць удома хлеб, дызайнеры і спецыялісты па рамонце памяшканняў, швачкі, цырульнікі і іншыя майстры цяпер маюць права прадаваць свае тавары і паслугі без рэгістрацыі ІП, згодна з новым указам Аляксандра Лукашэнкі.

Патрэбна будзе толькі заплаціць адзіны падатак раз на месяц. Якім чынам гэтае скарачэнне бюракратычных захадаў будзе адбывацца на справе?

Ці трэба заяўляцца ў падатковую?

Раз на месяц майстру або спецыялісту трэба будзе прыйсці ў падатковую інспекцыю па месцы жыхарства і пісаць заяву аб сваёй дзейнасці згодна з указам №337. Бухгалтэрыю весці не трэба, дакументы і справаздачы аб працоўных даходах таксама не патрабуюцца. Разам з заявай у падатковай штомесяц патрэбна будзе заплаціць суму адзінага падатку.

Што такое адзіны падатак і якога ён памеру?

Адзіны падатак сплачваюць індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад сумы даходаў, але ў залежнасці ад віду дзейнасці. Сума падатку вызначаецца менскім і абласнымі саветамі дэпутатаў.

Для майстроў і спецыялістаў, што зараз вызваляюцца ад неабходнасці рэгістрацыі ІП, стаўкі адзінага падатку ў бліжэйшы месяц будуць вызначаныя асобна. Аднак, указ прадугледжвае межы падаткаў для кожнага віду дзейнасці. Напрыклад, для пекараў у Менску сума адзінага падатку складзе ад 16 да 97 BYN, у рэгіёнах ад 15 да 60 BYN, для наладчыкаў музычных інструментаў – ад 20 да 86 BYN штомесяц.

Ці можна даваць рэкламу сваёй дзейнасці?

Так, ніякім чынам гэта не парушае заканадаўства.

Як выглядаюць юрыдычна дачыненні з кліентамі?

Як паведаміў belsat.eu Анатоль Шумчанка, лідар аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва», пакуль невядома, ці патрэбна будзе спецыялістам, што працуюць без рэгістрацыі ІП, складаць дамовы са сваймі кліентамі. Бо згодна з законам аб ахове правоў спажыўца, дакумент аб продажы або паслугах патрэбны для ўсталявання юрыдычных зносінаў.

«У Міністэрстве гандлю пакуль не вызначыліся з гэтым пытаннем, верагодна, што зусім ніякіх дакументаў прадпрымальнікі без ІП не будуць складаць і выдаваць. Але ў Міністэрства ёсць яшчэ час да набыцця ўказам законнай сілы, яны могуць пазней даць нейкія тлумачэнні», – кажа Анатоль Шумчанка.

Аднак, дакладна вядома ўжо цяпер, што касавы апарат майстрам і спецыялістам, што працуюць без рэгістрацыі ІП, не патрэбны, і чэкі яны выдаваць не будуць.

Ці можна наймаць на працу іншых асобаў?

Не. Працу без рэгістрацыі ІП юрыдычна можна выконваць толькі самастойна, без прыцягнення іншых асобаў па працоўных дамовах.

«Гэта зніжэнне колькасці адміністрацыйных выдаткаў, каб адкрыць ІП, закрыць ІП. Тым, хто трапіў у гэтыя сферы, цяпер трэба будзе менш бегаць па кабінетах, пісаць дакументы і здаваць справаздачы. Гэта сапраўды крок наперад. Але гэта вельмі маленькі крок, які зрабіла дзяржава, а мы лічым, што нам патрэбныя больш радыкальныя змены», – кажа Анатоль Шумчанка.

На якія віды дзейнасці цяпер не патрэбная рэгістрацыя ІП?

  • Продаж хлебу і гатовых кулінарных вырабаў
  • Арэнда памяшканняў на кароткія тэрміны
  • Дызайн і ўпрыгожванне памяшканняў, мэблі, адзення
  • Рамонт гадзіннікаў, абутку і мэблі
  • Наладжванне музычных інструментаў
  • Пілаванне дроваў
  • Шыццё адзення
  • Работы па рамонце памяшканняў
  • Распрацоўка вэб-сайтаў, рамонт кампютараў
  • Паслугі цырульнікаў і іншых спецыялістаў прыгажосці

Указ набудзе сілу 19 кастрычніка 2017-га, праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Вераніка Чыгір, belsat.eu

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст