vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

20.01.2018 18:58

130 просмотров

1 комментарий

Віцебская ГЭС: правальная мадэрнізацыя па-беларуску

Эканамічная сітуацыя ў краіне няспынна паляпшаецца, расце вытворчасць і прыбыткі. Гэтак сцвярджаюць урадоўцы. Але пры гэтым дзяржаўныя прадпрыемствы атрымліваюць з бюджэту ўсё новыя субсідыі. Фармальна — на мадэрнізацыю. Якія яна дае вынікі, і колькі грошай вымывае з нашага бюджэту?

Кампенсаваць адсоткі па крэдытах і даць грошай на абаротныя сродкі. Гэткія бюджэтныя датацыі для «Камволю» на гэты год прадугледжвае пастанова Савету Міністраў Беларусі, абнародаваная 19 студзеня 2017 года на Нацыянальным прававым партале.

Мадэрнізацыю «Камволю», на якую сышло чатыры гады і больш зa $ 100 млн бюджэтных грошай, абвясцілі завершанай яшчэ пазалетась, а месяц таму прадпрыемства ўрачыста наведаў Аляксандр Лукашэнка, дзе яму адрапартавалі аб дасягнутых поспехах. Чаму ж нібыта прыбытковае мадэрнізаванае прадпрыемства патрабуе датацыяў?

Яшчэ адзін – Віцебская гідраэлектрастанцыя

На яе пабудову было выдаткавана $ 190 млн бюджэтных грошай. Летась новая ГЭС нарэшце распачала працу. Але праз інжынерныя пралікі, пасля запуску яна пачала заліваць шахты суседняга прадпрыемства «Даламіт», на якіх працуюць 850 чалавек. Як вынік, істотная частка электраэнергіі, якую выпрацоўвае ГЭС, пабудаваная за $ 190 млн, ідзе на тое, каб адпампоўваць ваду з тых кар’ераў. На выпраўленне стратаў ад гэтага Мінфін мінулым летам выдаткаваў больш грошай, чым каштавала сама ГЭС.

Паводле Камітэту дзяржкантролю, у 2016 годзе на падтрыманне дзяржпрадпрыемстваў Менск накіроўваў больш за Br 3 млрд новых рублёў. Місія Міжнароднага валютнага фонду, якая наведвала Беларусь мінулай восенню, зноў адзначыла, што праблема неэфектыўнасці дзяржаўнай прамысловасці ў Беларусі не вырашаецца праз адміністратыўную мадэрнізацыю – праз надзвычай нізкую эфектыўнасць гэтых інвестыцыяў. На думку фонду, адмова ўладаў ад рэформаў у гэтай галіне, у сярэднетэрміновай перспектыве пагражае абваліць дзейную фінансавую стабілізацыю.

Станіслаў Івашкевіч, «Белсат»

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий: