vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

07.02.2018 09:51

72 просмотра

0 комментариев

Улады Віцебска плануюць у 2018 годзе спагнаць з грамадзянаў 1,8 млн. рублёў штрафаў у гарадзкі бюджэт

Згодна з апублікаваным 30 студзеня рашэньнем Віцебскага гарсавету «Аб бюджэце горада Віцебска на 2018 год», улады плянуюць папоўніць сёлета гарадзкі бюджэт за кошт штрафаў на суму 1 млн. 829 тысяч рублёў. Гэта больш за 920 тыс. даляраў.

Адзначым, што летась (у 2017 годзе) у гарадзкі бюджэт была закладзеная сума штрафаў, удвая большая, чым сёлета (3 млн. 767 тыс. рублёў). Ці зьвязаны больш лёгкі «прагноз на штрафы» з прыняцьцем у мінулым годзе Дэкрэту № 7 («Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва») альбо з адменай «дармаедзкага» Дэкрэту № 3, невядома.

З дэфіцытам 21 млн. рублёў

У адрозьненьні ад 2017 года гарадзкі бюджэт на 2018-ы зьвярстаны з меркаваным дэфіцытам бюджэту на суму 21 млн. рублёў. Плянаваны прыбытак складае 249,6 млн. рублёў. Выдаткі — 270,6 млн. рублёў.

Асноўнай крыніцай прыбытку будуць падатковыя даходы, якія складуць 90% (199,6 млн. рублёў) ад агульнай сумы бюджэту. У тым ліку падаходныя падаткі з фізычных асобаў (78,2 млн. рублёў), падаткі на тавары і паслугі (61,4 млн. рублёў), падаткі на ўласнасьць (35,6 млн. рублёў) ды іншыя.

Агульная сума падаткаў, якую зьбіраюцца сабраць з грамадзян, на 7 млн. рублёў большая, чым у мінулым годзе.

У 2 разы больш на абарону і ў 2 разы менш на сельскую гаспадарку

Што тычыцца разьмеркаваньня бюджэтных грошаў, то ў параўнаньні з 2017 годам удвая больш сродкаў пойдзе, напрыклад, на нацыянальную абарону («Забесьпячэньне мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі») — 40 тыс. рублёў (супроць 21 тыс. летась). Падвысяцца таксама расходы на ахову здароўя (плюс 17 млн. рублёй у параўнаньні з мінулым годам).

На 3 млн. рублёў больш выдаткуюць і на адукацыю.

Затое ў два разы зьменьшацца расходы на сельскую гаспадарку і рыбагаспадарчую дзейнасьць, на 2 млн. рублёў менш атрымае транспартная галіна і аж на 10 млн. зьнізяцца выдаткі на сфэру жыльлёва-камунальных паслугаў і будаўніцтва.

Азнаёміцца з рашэньнем Віцебскага гарадзкога савету дэпутатаў, якое было зацьверджанае яшчэ 27 сьнежня 2017 года, можна на партале pravo.by.

Зьміцер Міраш, «Віцебская вясна»

Последние новости

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • список комментариев пуст