vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

09.07.2019 09:38

67 просмотров

0 комментариев

Працаўніцы калгасу разбіраюцца з кіраўніцтвам праз пракуратуру(відэа)

Вывезлі абсталяванне і выгналі больш за тысячу кароваў цягам двух дзён. Жыхары вёскі Пыхань Веткаўскага раёну Гомельшчыны б’юць трывогу. Кажуць, калгас закрываюць, працы — пазбаўляюць. Начальства ж гаворыць, што мера часовая. Маўляў, комплекс адрамантуюць і ўсім будзе лепей.


— Дырэктар сказаў брыгадзіру, а той ужо нам сказаў, — сведчыць працаўніца фермы.

— Што ён сказаў?

— Што той, хто будзе гаварыць на камеру, той пойдзе на звальненне.

Трывога і неспакой. Даяркі малочнае фермы ў вёсцы Пыхань, што пад Гомлем, баяцца застацца без працы.

«Нас проста выкінулі як непатрэбны элемент. Я адна хоць жыву, але мне трэба кавалак хлеба на сённяшні дзень!» — абураецца Ларыса Кульбацкая, працаўніца комплексу ў в. Пыхань.

Цягам двух дзён з фермы, якая належыць прадпрыемству «Іскра-Ветка», вывезлі абсталяванне. А з 1200 кароваў пакінулі толькі 2 цялятак. Працаўнікі кажуць: усё адбылося без папярэджання.

«Прыйшла на працоўнае месца, раніцай я сваіх цялятак адпаіла, усё добра было. Прыходжу ў абед, стаіць трактар пагрузачны, кажуць, Ганна, выбачай, мы дамкі вывозім. Усё. Я вось так прыйшла і пра гэта даведалася», — гаворыць Ганна Катлярова, працаўніца фермы.

Кіраўніцтва тлумачыць: захада вымушаная, бо навальніца пашкодзіла дах кароўніка.

«Трэба тыдня паўтара, каб навесці тут парадак», — кажа Мікалай Афанасенка, выконваючы абавязкі дырэктара ПСУП «Іскра-Ветка».

Ды і ўвогуле — працаваць у бараках небяспечна.

«Праектуецца новы комплекс, у такіх умовах сёння людзям працаваць нельга. Можа, тое, што яны згубілі нейкі давер, у нейкай ступені і апраўдана», — працягвае Мікалай Афанасенка.

На дрэнныя ўмовы на комплексе скардзяцца і самі працаўнікі. Маўляў, нястача кармоў для кароваў, малыя надоі і як вынік — малыя заробкі.

«У нас адзін калгас: Прысно, Шарсцін, Пыхань. Ва ўсіх розныя заробкі. Там заробак 600 рублёў, Пырсно — 700, Пыхань — 300-200. Вось даяркі працуюць за 280 рублёў!», — распавядае Ганна Катлярова, працаўніца фермы ў Пыхані.

Выконваючы абавязкі дырэктара гаспадаркі кажа, што кароваў акурат вывезлі на іншыя фермы, якія належаць таму самаму прадпрыемству, і туды будуць прывозіць працаўнікоў з Пыхані.

«Каровы, якіх мы перамясцілі, сталі даваць на 100 літраў малака больш», — распавядае нам в.а. дырэктара і кажа, што гаспадарка ў Пыхані перспектыўная, і абяцае яе аднавіць.

Дадае, што без працы ніхто не застанецца:

«25 чалавек, але сёння ў нас запатрабаванасць у працоўных месцах больш за 30, таму мы яшчэ будзем шукаць дадаткова да гэтых людзей».

Аднак, працаўніцы ставяцца з недаверам.

«Не будзе тут нічога! Гэта проста пасмешышча! Лапшу на вушы апранулі і ўсё!» — упэўненая Людміла Дзегцярова, працаўніца фермы ў Пыхані.

Так ці інакш, незалежна ад матываў сваймі дзеяннямі кіраўніцтва гаспадаркі парушыла Працоўны кодэкс, гаворыць прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка:

«Любыя істотныя змены ўмоваў працы цягнуць абавязак для наймальніка папярэдзіць работніка пра гэта за 7 дзён. Пры чым пісьмова!»

Працаўніцы фермы патэлефанавалі ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць сітуацыю на прадпрыемстве.

Вітаўт Сіўчык, belsat.eu

Последние новости