vicebskreg.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Экономика

08.08.2019 21:08

148 просмотров

0 комментариев

Падпісаны ўказ, які скарачае плошчы Бярэзінскага біясфернага запаведніка і Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры»

Згодна з дадзеным указам, выводзяцца землі прыкладна на 280 га, а дадаецца ўсяго 1 га.

Раней плошча «Браслаўскіх азёр» была 64 493,3 га. Цяпер - 64 216,33 га. Але ў той жа час плошча запаведнай зоны парку трохі павялічана: з 3406 да 3407,2 га.

«Паводле зменаў у склад зямель нацыянальнага парку, не ўтвараюць яго тэрыторыю, не ўключаюцца зямлі некаторых землекарыстальнікаў, размешчаныя ў яго межах, але спецыяльнае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам», - тлумачыцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Са складу зямель Бярэзінскага запаведніка таксама выключаны «зямельныя ўчасткі некаторых землекарыстальнікаў, размешчаныя ў яго межах, але мэтавае прызначэнне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам».

Агульная плошча зямель цяпер - 1404,2 га (было 1920,8 га).

Ва ўказе не прапісана, на якія мэты выводзяцца зямлі, не выключана, што нас чакае новы этап «будаўніцтва» асабнякоў для сваіх людзей, якія асабліва вызначыліся перад самі ведаеце кім.

А.Адамаў

Последние новости